Пошук

14.07.2021 10:48   Grodnensis.by

У Навумавічах каля Гродна адзначаць чарговую гадавіну мучаніцкай смерці благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай, духавенства і жыхароў Гродна і Ліпска, расстраляных гітлераўцамі 13–16 ліпеня 1943 года.

Святая Імша на месцы расстрэлу (Форт № 2 пад Гроднам) адбудзецца 17 ліпеня ў 18.30.

Цэлебрацыю ўзначаліць генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі.

Як мяркуюць гісторыкі, у навумавіцкіх Фартах у велізарных магілах можа спачываць больш за тры тысячы чалавек: інтэлігенцыя, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, духоўныя асобы.

Сярод іх была таксама Мар’яна Бярнацкая. Яна была беатыфікавана 13 чэрвеня 1999 года Янам Паўлам ІІ у ліку 108 мучанікаў Другой сусветнай вайны.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця