З 18 па 21 ліпеня ў Браславе пройдуць рэкалекцыі для дзяўчат ад 15 гадоў «Паглядзі ў люстэрка», якія арганізуюць сёстры эўхарысткі.
Калі не атрымаецца прыехаць на ўвесь тэрмін, можна завітаць на дзень-другі: такі фармат таксама магчымы!
Сёстры шчыра запрашаюць усіх ахвотных дзяўчат правесці гэты час у добрым таварыстве і з карысцю для душы.
Рэкалекцыі — гэта:
- цікавыя і карысныя канферэнцыі на актуальныя тэмы
- малітва
- духоўныя размовы пра тое, што хвалюе
- цёплыя і атмасферныя хвіліны за вечаровай гарбатай
- хараство Браслаўскіх азёраў
- яркія фотаздымкі
- шмат незабыўных уражанняў.
Па пытаннях удзелу звяртацца па тэлефоне:
+375 (29) 558 46 25 — сястра Таццяна