18 чэрвеня завяршаецца посная пілігрымка з копіямі цудадзейных абразоў Маці Божай з санктуарыяў Беларусі, якая на аўтамабілях з малітвай аб’ехала вакол нашай краіны.
З гэтай нагоды ў гродзенскай катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя адбудзецца святая Імша падзякі. Цэлебрацыю ўзначаліць Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі.
Пачатак а 12-й гадзіне.
Пасля заканчэння пілігрымкі копіі абразоў Багародзіцы з васьмі беларускіх санктуарыяў будуць пэўны час знаходзіцца ў Гродне, дзе іх змогуць ушаноўваць вернікі.