Пошук

01.06.2021 17:35   Catholic.by

3 чэрвеня ў парафіі Божага Цела ў Мінску адбудзецца адпустовая ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста.

З гэтай нагоды цэлебрацыю святой Імшы па адрасе вул. Герасіменкі 6/1 узначаліць Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец.

Пачатак у 19.00.

Падчас святой Імшы група вернікаў прыме сакрамэнт канфірмацыі.

У гэты дзень адпустовыя святыя Імшы ў парафіі будуць цэлебравацца таксама ў 9.00 і 12.00.

Айцы кармэліты босыя, якія нясуць душпастырскае служэнне ў парафіі, ад імя парафіянаў запрашаюць да супольнага святкавання ўсіх ахвотных.

Абноўлена 02.06.2021 10:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.