Пошук

27.05.2021 10:30   Кс. Юрый Жэгарын / Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: iStock

11–13 чэрвеня пры касцёле святога Міхала Арханёла ў Навагрудку (вул. Савецкая, 2) адбудуцца рэкалекцыі для працаўнікоў сферы ІТ.

Натхненнем для ўдзельнікаў духоўных практыкаванняў стануць словы Хрыста з Евангелля паводле святога Яна: «Гэта Я сказаў вам, каб вы мелі ўва Мне спакой. У свеце зведаеце ўціск, але будзьце адважнымі: Я перамог свет» (Ян 16, 23).

Удзельнікі будуць разважаць пра неабходнасць малітвы і шляхі, якія вядуць да глыбокіх адносін з Богам. У праграме цікавыя канферэнцыі, малітва, абмен досведам у хрысціянскіх праектах і многае іншае.

Рэкалекцыі правядуць ксёндз Яўген Шымановіч, святар з Глыбокага і былы праграміст, а таксама ксёндз доктар Юрый Жэгарын, пробашч парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку.

Запіс па тэлефоне:
+375 33 3507534

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.