Пошук

07.05.2021 15:04   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: Рinterest

Пачынаючы з чарговай сустрэчы, якая адбудзецца 28–30 мая, Біблійная школа «Профэтэс» у Навагрудку прапануе новы, больш даступны фармат навучання.

Цяпер знаёмства са Святым Пісаннем у межах праекту будзе сумяшчаць у сабе больш дакладную працу па зместу Бібліі з паралельным вывучэннем Старога і Новага Запавету.

Дадаецца адна гадзіна для вывучэння старажытных біблійных моваў дзеля агульнай арыентацыі ў арыгінальных тэкстах, а таксама адна гадзіна ўводнага курсу ў Біблію для людзей, якія толькі пачынаюць знаёмства са Святым Пісаннем.

Як і на папярэдніх сустрэчах, застаецца праца ў групах і экзэгезіс (тлумачэнне і разуменне) Божага Слова, святая Імша, адарыцыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, таварыскія сустрэчы па вечарах і праграма асабістага чытання Бібліі на кожны дзень.

Біблійная школа ў Навагрудку — гэта пачатковы курс, які ўводзіць слухачоў у пазнанне і разуменне тэкстаў Старога і Новага Запавету. На працягу ўсяго года раз на месяц кожны ахвотны можа тут знайсці адказы на пытанні, звязаныя з Бібліяй, з гісторыяй яе ўзнікнення, а таксама з пасланнем, якое нясе ў сабе Божае Слова для жыцця кожнага канкрэтнага чалавека.

У занятках можа ўдзельнічаць кожная паўналетняя асоба.

Асаблівым чынам арганізатары запрашаюць на сустрэчы лідараў евангелізацыйных груп, аніматараў біблійных сустрэч, а таксама ўсіх, хто хоча лепш ведаць Божае Слова.

Мэтай біблійнай школы «Профэтэс» з’яўляецца не толькі пазнанне зместу, пасылу і асноўных праўдаў хрысціянскага вучэння, але таксама падтрымка тых, хто хоча лепш ведаць Божае Слова і на ім будаваць сваё ўласнае жыцццё. Для гэтага ў Біблійнай школе ствараецца духоўная і малітоўная супольнасць з магчымасцю падзяліцца досведам, наладзіць адносіны і сяброўства, развіваць служэння пры парафіях, падтрымліваць душпастыраў у іх евангелізацыйных ініцыятывах.

Заняткі адбываюцца раз на месяц пры касцёле святога Міхала Арханёла ў Навагрудку, пры былым кляштары айцоў дамініканаў.

Адрас: г. Навагрудак, вул. Савецкая, 2.

Запісацца на біблійныя сустрэчы можна па тэлефоне:

або даслаць запыт на электронную пошту:

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа