Пошук

05.05.2021 09:54   Catholic.by
Фота Віктара Ведзеня

22–23 мая ў парафіі святога Казіміра ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат) пройдуць рэкалекцыі на тэму «Як пабудаваць здаровыя адносіны з Богам?».

У праграме рэкалекцый — святыя Імшы, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, канферэнцыі, малітва аздараўлення, магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння і правесці духоўную размову са святаром. Рэкалекцыяніст — ксёндз Віталій Цыбульскі, пробашч уселюбскай парафіі.

Які вобраз Бога мы носім у сабе? Дапамагае ён ці перашкаджае ў адносінах з Богам? Ці не маем мы духоўных ілюзій або стэрэатыпаў пра Бога, малітву і веру?

На гэтыя і іншыя пытанні ўдзельнікі духоўных практыкаванняў будуць шукаць адказы разам са святаром, каб вучыцца жыць у паўнаце веры, чэрпаючы сілы і надзею ў Божым слове і сакрамэнтах.

Для ўдзельнікаў прадугледжаны начлег і харчаванне ў Доме пілігрыма. Кошт удзелу — дабравольная ахвяра.

Пачатак рэкалекцый у суботу 22 мая ў 11.00 (святая Імша), заканчэнне — у нядзелю 23 мая ў 13.30.

З сабой мець Біблію, нататнік для запісаў і зменны абутак.

Кантакты для рэгістрацыі:
+375 (29) 280 05 45 (запіс магчымы таксама праз паведамленне ў Viber)

e-mail: casimir1433@gmail.com

Інфармацыя пра даезд ва Уселюб пададзена на сайце парафіі ТУТ>>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа