Рэлігійная арганізацыя «Дабрачынная Місія Добрага Самараніна пад апекай святой Уршулі Ледухоўскай» у Мінску запрашае на штотыднёвыя заняткі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Першая сустрэча адбудзецца 29 красавіка.
Хрысціянскі сацыяльны цэнтр кожны чацвер будзе ладзіць розныя заняткі, сустрэчы з цікавымі асобамі і проста праводіць час разам з людзьмі, якія па стане здароўя большую частку жыцця праводзяць дома.
Цэнтр забяспечвае транспарт — мікрааўтобус з пандусам.
«Мы забяром вас раніцай і прывязем дадому ўвечары», — запэўніваюць супрацоўнікі цэнтра на чале з сястрой Чаславай Навіцкай USJK.
На сустрэчы запрашаюцца асобы ад 15 гадоў.
Запіс па тэлефонах:
+375 17 343 99 17
+375 17 242 53 99
Адрас:
Мінск, вул. Серафімовіча, д. 19