Пошук

21.04.2021 12:43   Catholic.by
Звон Нагасакі ў Мінску. Фота welcometobelarus.by

У сувязі з 35-й гадавінай Чарнобыльскай катастрофы іерархі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі заахвочваюць да малітвы за ўсіх, хто загінуў і пацярпеў у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 года, і запрашаюць узяць удзел у святых Імшах у гэтай інтэнцыі.

  • 25 красавіка, нядзеля

11.00 — арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) і ўскладзе кветкі да звана Нагасакі на прыкасцёльным цвінтары;

  • 26 красавіка, панядзелак

18.30 — святая Імша ў мінскай катэдры Найсвяцейшага Імя Марыі. Цэлебрацыю ўзначаліць Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі sede vacante біскуп Казімір Велікаселец ОР.

Абноўлена 26.04.2021 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця