Пошук

07.04.2021 10:57   Catholic.by

17–18 красавіка ў парафіі Святога Казіміра ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат) адбудуцца рэкалекцыі на тэму «Пазнаць сябе».

У праграме рэкалекцый удзел у святой Імшы, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, практыкаванне цішыні, духоўныя канферэнцыі на тэму любові, сведчанні, малітва аздараўлення. Ёсць магчымасць благаслаўлення рэлігійных рэчаў, вады, солі, алею.

Пачатак рэкалекцый 17 красавіка ў 11.00, заканчэнне — 18 красавіка ў 13.00.

Для ўдзельнікаў прадугледжаны начлег і харчаванне. Кошт удзелу — дабравольная ахвяра.

З сабою мець Біблію і нататнік для запісаў.

Запіс на рэкалекцыі да 15 красавіка па тэлефоне:
+375 (29) 280 05 45 — ксёндз Віталій

Інфармацыя пра даезд ва Уселюб пададзена на сайце парафіі ТУТ>>>

Абноўлена 17.04.2021 21:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа