Рыма-каталіцкая манаская супольнасць «Кангрэгацыя Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і» запрашае да ўдзелу ў IV Адкрытым фестывалі мастацтваў для дзяцей з асаблівасцямі развіцця «Вясёлка талентаў», які праводзіцца ў межах святкавання Дня абароны дзяцей.
Фестываль мастацтваў пройдзе 12 мая ў Палацы культуры «Тэкстыльшчык» у Баранавічах у наступных намінацыях:
- жывапіс
- дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
- харэаграфія (сола / ансамблі)
- вакал (сола / ансамблі):
- эстрадны
- народны
- акадэмічны
- арыгінальны жанр (пантаміма)
- мастацкае слова
- інструментальнае выканальніцтва.
Тэма мастацкай выставы — «Падарожжа ў цудоўнае». Экспазіцыя конкурсных твораў будзе прадстаўлена ў дзень фестывалю ў Палацы культуры.
Дадатковая інфармацыя пра ўмовы ўдзелу ў палажэнні фестывалю >>>
Месца правядзення фестывалю:
Баранавічы,
вул. Кірава, 62
Палацы культуры «Тэкстыльшчык»