12–14 сакавіка пры касцёле святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі на тэму «Дарога да Бога» на падставе духоўнай спадчыны вялікага містыка і настаўніка ўнутранага жыцця святога Яна ад Крыжа.
Рэкалекцыі правядзе ксёндз Павел Скуба, знаўца духоўных твораў і спадчыны святога.
Святы Ян ад Крыжа нарадзіўся каля 1542 г. у Іспаніі, уступіў ў ордэн кармэлітаў, а ў 1568 г., пад уплывам святой Тэрэзы Авільскай, стаў першым манахам рэфармаванага ордэну «босых» кармэлітаў. Вызначаўся вялікай святасцю жыцця і мудрасцю, пра што сведчаць яго лісты адносна духоўнага жыцця, у якіх апісваюцца найглыбейшыя перажыванні містычнага кантакту чалавечай душы з Богам. Лічыцца адным з найбуйнейшых лірычных паэтаў іспанскай літаратуры і з’яўляецца аўтар грунтоўных твораў «Шлях на гару Кармэль», «Цёмная ноч душы», «Жывое полымя любові» і «Духоўная песня». Апякун ордэна кармэлітаў босых.
Яго ўспамін адзначаецца ў Касцёле 14 снежня.
Арганізатары запрашаюць ахвотных прыняць удзел у рэкалекцыях, каб нанава адчуць і зразумець глыбіню і прыгажосць адносін з Богам.
Адрас:
касцёл св. Міхала Арханёла
г. Навагрудак, вул. Савецкая, 2
Запіс і дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
+375 (44) 771 99 83