Пошук

18.02.2021 13:09   Catholic.by

25 лютага ў 19.00 у парафіі Маці Божай Будслаўскай ў Мінску (Чырвоны бор, станцыя метро «Каменная горка») моладзь Мінска збярэцца на адарацыю і супольную малітву. Такая сустрэча на пачатку Вялікага посту будзе праходзіць ужо трэці год запар.

Разважанні, падрыхтаваныя да адарацыі, будуць сугучныя з тэмай Года святога Юзафа, абвешчанага ў Касцёле Папам Францішкам.

Моладзь будзе разважаць і маліцца, углядаючыся ў прыклад святога Юзафа — чалавека простага і вернага, які адчуў заклік да ўдзелу ў гісторыі Збаўлення, да чаго Бог заклікае кожнага чалавека, кожнае сваё ўмілаванае дзіця.

Да ўдзелу запрашаецца моладзь з усіх парафій Мінска.

Адрас парафіі: вул. Прытыцкага, 107а.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
+375 (29) 357 15 86 кс. Андрэй Бурак

Абноўлена 18.02.2021 17:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.