Пошук

18.02.2021 10:27   Паводле: Grodnensis.by / Catholic.by
Фота Grodnensis.by

У Гродне арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліць цэлебрацыю святой Імшы за спачылага айца Казіміра Жыліса SI у дзень яго пахавання, 19 лютага. У нядзелю за памерлага святара памоляцца таксама ў Індуры, дзе ён доўгі час быў пробашчам тутэйшай парафіі Найсвяцейшай Тройцы.

  • У пятніцу 19 лютага ў катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне адбудзецца святая Імша аб вечным жыцці для айца Казіміра Жыліса SІ.

Цэлебрацыю ўзначаліць блізкі сябра спачылага езуіта Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Пачатак у 12.00.

  • У нядзелю 21 лютага ў парафіяльным касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры (дэканат Гродна-Захад) адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі памерлага айца Казіміра Жыліса SІ.

У 1983–2000 гг. святар быў пробашчам гэтай парафіяльнай супольнасці.

Пачатак у 9.30.

Айцец Казімір Жыліс SI адышоў у вечнасць 15 лютага ў Варшаве. Паводле старадаўняй манаскай традыцыі, спачылы святар будзе пахаваны ў пятніцу 19 лютага ў адмысловай пахавальні айцоў езуітаў на Павонзкаўскіх могілках — найбольш вядомым і старажытным варшаўскім некропалі.

  • Пахавальная святая з санктуарыя святога Андрэя Баболі ў Варшаве будзе трансліравацца ў прамым эфіры.

Пачатак 19 лютага ў 12.30 (па Мінскім часе).

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.