На працягу Вялікага посту, які распачнецца ў Папяльцовую сераду 17 лютага, айцец Раман Шульц, дамініканін з Магілёва, прапануе штодзённа разважаць над адной з самых складаных кніг Старога Запавету — кнігай Ёва.
«Гэтая кніга — нібы струмень вады, з якога можна напіцца, але так яго і не выпіць. Яна глыбокая і таямнічая», — кажа айцец Раман.
Ён дадае, што для чытання і разумення неабходна запрасіць Духа Святога, а магчыма, таксама ўлюбёных святых, якія жылі Божым словам (Панну Марыю, Гераніма, Аўгустына, Тамаша Аквінскага, Яна Паўла ІІ…). Святар прапануе старацца чытаць гэтую кнігу ў кантэксце Новага Запавету, які нам добра вядомы і які тлумачыць тое, што нам незразумела ў кнізе Ёва.
«Кніга складаецца з 42-х раздзелаў. Калі мы распачнем яе чытаць у Папяльцовую сераду, то, беручы кожны дзень па адным раздзеле, мы завершым чытанне перад урачыстасцю Уваскрасення Пана. Гэта можа стаць узаемнай малітвай за тых, хто прыме запрашэнне да супольнага чытання, а таксама малітвай за хворых, за ворагаў і г.д. Рэгулярна будзе з’яўляцца кароткі каментар да чытаных раздзелаў», — кажа айцец Раман Шульц ОР, запрашаючы далучацца ўсіх ахвотных.
Для гэтага ствараецца спецыяльная група ў Вайберы. Каб да яе далучыцца, неабходна напісаць у Вайбер айцу Раману на нумар:
альбо далучыцца па спасылцы-запрашэнні.