2 лютага, у свята Ахвяравання Пана, Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведае Ракаў, дзе разам з мясцовымі вернікамі памоліцца ў касцёле Маці Божай Ружанцовай.
Святую Імшу ў гэты святочны дзень іерарх будзе цэлебраваць у інтэнцыі падзякі за духоўную падтрымку і салідарнасць ракаўскіх вернікаў падчас яго чатырохмесячнага выгнання і за малітву аб хутчэйшым вяртанні на радзіму.
Пачатак у 18.00.
Падчас Імшы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніць традыцыйнае благаслаўленне грамнічных свечак.