Парафія святога Казіміра ва Уселюбе (каля Навагрудка) запрашае да ўдзелу ў рэкалекцыях «Навучыцца прабачаць і прасіць прабачэння».
Пачатак рэкалекцый 6 лютага ў 11.00, заканчэнне 7 лютага ў 13.00.
Арганізатары забяспечваюць начлег i харчаванне.
Удзельнікі ўносяць за сваё прабыванне на рэкалекцыях дабрачыннае ахвяраванне.
У праграме – святыя Імшы, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Запіс (не пазней за 4 лютага) па тэлефоне:
+375 29 280 05 45 кс. Віталій