Пошук

23.12.2020 10:38   Паводле: Svjazep.org / Catholic.by
Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў а. Сяргей Гаек з Папам Францішкам (2015 г.). Фота: carkva-gazeta.by

З нагоды 425-й гадавіны зацвярджэння Берасцейскай царкоўнай уніі Папам Клімэнтам VIII у мінскай грэка-каталіцкай супольнасці пройдзе адмысловае набажэнства.

425 гадоў таму, 23 снежня 1595 г., у Рыме прадстаўнікі епіскапату праваслаўнай Кіева-Літоўскай Мітраполіі Канстанцінопальскага Патрыярхату біскуп Іпацій Пацей і біскуп Кірыла Цярлецкі былі прыняты ў святочнай атмасферы Папам Клімэнтам VIII.

Перад ім яны далі ўрачыстае Вызнанне веры і прысягнулі Папу — за сябе і за іншых — на вечнае злучэнне Усходняй Царквы Рэчы Паспалітай з Каталіцкай Царквой пад уладай Апостальскага Пасаду ў Рыме.

У той жа дзень Папа выдаў булу Magnus Dominus et laudabilis nimis — «Вялікі Пан і вельмі ўслаўлены», — якой зацвердзіў унію Рускай Царквы з Паўсюднай Царквой. Унія была прынята і абвешчана на Сінодзе ў Берасці (сучасны Брэст), які праходзіў 16–18 кастрычніка 1596 г. 23 снежня 2020 г. у Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве — гэта дзень падзячнай малітвы.

У Мінску падзячная Боская Літургія служыцца ў храме Душпастырскага цэнтра святога Язэпа (вул. Арджанікідзэ, д. 6) у 18.30.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа