Пошук

16.12.2020 11:41   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: commons.wikimedia.org

19 снежня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі ўдзеліць сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату дыякану Міколу Гракаву.

Кандыдат паходзіць з Залатагорскай парафіі, з’яўляецца выпускніком Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску і супрацоўнікам парталу Catholic.by.

Пасвячэнне адбудзецца падчас святой Імшы ў 11.00, якая з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі пройдзе ў абмежаваным коле ўдзельнікаў і з захаваннем неабходных санітарных прадпісанняў.

Абноўлена 19.12.2020 22:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа