Пошук

07.12.2020 13:02   Catholic.by

У сувязі з пандэміяй каранавірусу чуванне моладзі пад назвай «Калядная гісторыя» адбудзецца ў мінскай архікатэдры 19 снежня ў анлайн-фармаце.

Дзякуючы выкарыстанню сучасных тэхналогій будзе магчымасць духоўнага ўдзелу ў малітве, што, нягледзячы на выкліканыя каранавірусам складанасці, паспрыяе будаванню супольнасці каталіцкай моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўсёй краіны.

Праграма чування:

  • 20.00 — святая Імша;
  • пасля Імшы — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;
  • 23.00 — благаслаўленне на заканчэнне чування.

Моладзь і іншых вернікаў, якія будуць мець жаданне, заахвочваюць далучыцца да чування ў гэты час дома ці ў сваіх парафіяльных супольнасцях праз трансляцыю на Catholic.by.

Для ўдзелу ў чуванні неабходна выбраць адпаведнае месца для малітвы (касцёл, супольнасць моладзі, прыватны пакой і г.д.), падключыцца да трансляцыі на партале Catholic.by. Таксама ўдзельнікам спатрэбяцца аплатка, ружанец і свечка. 

Арганізатары заахвочваюць падчас чування зрабіць сваё фота або фота супольнасці, з якой удзельнік перажывае чуванне, і выкласці ў Instagram ці VK з хэштэгам #калядная_гісторыя або даслаць у direct @moladz_katedra. «Такім чынам, знаходзячыся далёка, мы зможам адчуць блізкасць адзін аднаго», — адзначаюць яны.

Удзельнікаў чакаюць святая Імша, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, дзяленне аплаткай, супольная малітва і спеў.

Арганізатары заахвочваюць далучыцца да чування 19 снежня ў 20.00, «каб перажыць сваю калядную гісторыю».

Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэл.:

+375 29 357 15 86 — кс. Андрэй Бурак, вікарый катэдральнай парафіі ў Мінску.

Абноўлена 15.12.2020 14:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа