Пошук

07.12.2020 08:03   Catholic.by

У аўторак 8 снежня ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску адзначаць адпустовую ўрачыстасць.

Цэлебрацыю адпустовай святой Імшы ўзначаліць біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Напрыканцы перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам пастыр разам з вернікамі здзейсніць акт прысвячэння Беларусі і ўсяго беларускага народа Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

Пачатак а 18-й гадзіне.

Набажэнства адбудзецца з захаваннем неабходных санітарна-эпідэміялагічных мер.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.