Агульнадыяцэзяльная інтэграцыйная сустрэча моладзі «Андрэйкі», што планавалася 28 лістапада ў Мінску (Серабранка) і Магілёве, адмяняецца ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй.
Замест агульных сустрэч ёсць магчымасць перажыць радасную традыцыю святкавання Андрэек на парафіяльным узроўні.
Фармат іх правядзення вызначаюць парафіяльныя групы моладзі разам са сваімі душпастырамі.
Раней быў апублікаваны спіс мерапрыемстваў, якія ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі плануецца правесці для моладзі ў 2020–2021 навучальным годзе, аднак жыццё ўносіць у планы свае карэктывы.
Дакладная інфармацыя пра падзеі будзе пададзена на партале Catholic.by.