Пошук

27.10.2020 12:28   Catholic.by
Святы апостал Юда Тадэвуш / Pinterest.com

28 кастрычніка, калі ў Касцёле адзначаецца свята святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша, у мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі будзе цэлебравацца святая Імша ў інтэнцыі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды яго імянінаў, якія ён сёлета вымушаны адзначаць у выгнанні.

Да імянінаў Мінска-Магілёўскага Мітрапаліта вернікі Касцёла ў Беларусі зрабілі яму духоўны падарунак, ахвяраваўшы ў інтэнцыі яго хутчэйшага вяртання на радзіму малітоўную навэнну да святога Юды Тадэвуша.

У свята нябеснага апекуна Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі вернікі збяруцца на святую Імшу ў галоўнай святыні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, дзе з захаваннем санітарна-эпідэміялагічных прадпісанняў будзе цэлебравацца святая Імша ў інтэнцыі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Пачатак цэлебрацыі ў 18.30.

Тыя, хто не можа прысутнічаць на Імшы ў касцёле, маюць магчымасць духоўна далучыцца да супольнай малітвы з дапамогай прамой трансляцыі на партале Catholic.by.

Абноўлена 27.10.2020 12:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа