Пошук

08.10.2020 09:15   Catholic.by
Святы Юда Тадэвуш / i.postimg.cc

1 кастрычніка падчас пастырскай сустрэчы духавенства і кансэкраваных асоб Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі было вырашана правесці ва ўсіх парафіях архідыяцэзіі Навэнну да святога Юды Тадэвуша — заступніка ў складаных справах і апекуна арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча — у інтэнцыі хутчэйшага вяртання арцыпастыра на Радзіму.

Першы дзень Навэнны — 19 кастрычніка.

Тэкст Навэнны змешчаны ў кніжцы «Святы Юда Тадэвуш» з серыі «Святыя» выдавецтва «Pro Christo», якую можна набыць у Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама на сайце часопіса «Ave Maria».

Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі запрашае ўсіх вернікаў па меры магчымасці далучацца да супольнай малітвы ў інтэнцыі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якому незаконна адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь.

Абноўлена 08.10.2020 09:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа