У нядзелю 18 кастрычніка ў парафіі святога Андрэя, апостала, у Нарачы (Мядзельскі дэканат) адзначаць літургічны ўспамін Святога Яна Паўла ІІ і 100-годдзе з дня нараджэння Вялікага Папы.
Урачыстая святая Імша з гэтай нагоды распачнецца ў 10.30.
Пасля яе заканчэнння адбудзецца працэсія да помніка Вялікага Папы на прыкасцёльным цвінтары, малітва і ўшанаванне рэліквій святога Яна Паўла ІІ, якія з пашанай захоўваюцца ў нарачанскім касцёле.
Акрамя таго, адбудзецца ўзнагароджанне ўдзельнікаў анлайн-конкурсу ведаў і конкурсу малюнкаў, якія праходзілі ў Нарачы ўвесну і былі прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ.