1 кастрычніка, у чацвер, які традыцыйна з’яўляецца «святарскім» днём, у Мінску пасля доўгага перапынку адбудзецца пастырская сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Падобныя сустрэчы доўгі час не праводзіліся ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй і летнім перыядам.
Пастырская сустрэча адбудзецца ў сталічным касцёле святога Яна Хрысціцеля (м-н Серабранка, вул. Пляханава, 28–1).
Пачатак у 11.00.