Пошук

11.09.2020 13:06   Catholic.by

24 верасня ў мінскай архікатэдры Найсвяцейшага Імя Марыі пройдзе сустрэча пад назвай «Выйдзі на сувязь з Касцёлам», у межах якой адбудзецца благаслаўленне моладзі і студэнтаў на новы навучальны год.

Сустрэча распачнецца ў 18.30 святой Імшой, падчас якой благаславяць студэнцкія залікоўкі і адбудзецца адмысловая малітва за Беларусь. Працягам стане прадстаўленне супольнасцяў моладзі з розных парафій.

Праз іх маладыя людзі змогуць даведацца, дзе можна разам цікава і з карысцю праводзіць час, паглыбляючы сваю веру.

Пасля запланавана інтэграцыйная праграма ў дольным касцёле.

Да ўдзелу запрашаецца моладзь ад 16 гадоў.

Адрас: архікатэдральны касцёл Найсвяцейшага Імя Марыі, г. Мінск, пл. Свабоды, 9, ст. метро «Няміга», «Кастрычніцкая».

Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэл.: +375 29 357 15 86 — кс. Андрэй Бурак, вікарый катэдральнай парафіі ў Мінску.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.