Пошук

09.09.2020 15:51   Catholic.by

У суботу 31 кастрычніка ў Баранавічах пройдзе V фестываль Марыйных песень Mater Deі. Да ўдзелу запрашаюць хоры дарослых, дзіцячыя хоры, ансамблі, салісты, спяваючыя сем’і.

Умовы ўдзелу:

  • падрыхтаваць два творы, у тым ліку адзін на беларускай мове;
  • акрамя таго, падрыхтаваць творы «Serdeczna Matko» і «Ты за сабою нас вядзеш», якія будуць выконвацца ўсімі ўдзельнікамі на пачатак і заканчэнне фестывалю;
  • калектывы і салісты могуць выконваць творы акапэла або ў суправаджэнні аднаго музычнага інструмента.

Анкету на ўдзел дасылаць на адрас: г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6, брат Корнэль Консэк, або mater.dei@tlen.pl да 19 кастрычніка.

Спампаваць анкету можна тут>>>

Конкурс адбудзецца ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай па адрасе: Баранавічы, пр. Савецкі, 18.

Пачатак у 11.00.

Даведкі па тэлефоне: +375 29 227 38 84 — брат Корнэль

Абноўлена 09.09.2020 17:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа