Пошук

08.09.2020 11:08   pcd.by

10 верасня фігура святога Міхала Арханёла, галоўнага нябеснага апекуна Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, прыбудзе ў Пінск.

Перэгрынацыя распачалася з Гродна і праходзіць у чатырох катэдральных касцёлах усіх дыяцэзій на Беларусі з малітвай у інтэнцыі міру ў нашай краіне і аб хутчэйшым вяртанні на Радзіму арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Фігура Арханёла Міхала, якая перэгрынуе па Беларусі, з’яўляецца копіяй фігуры з горнага масіву Гаргана ў Італіі — самага знакамітага месца аб’яўленняў Князя войскаў нябесных. Сёння там знаходзіцца санктуарый — адзіная святыня, якая не была асвячана рукою чалавека, бо гэта зрабіў сам Арханёл.

Урачыстае ўнясенне фігуры святога Міхала Арханёла ў Пінскую катэдру адбудзецца 10 верасня ў 17.45.

Перэгрынацыя распачнецца Адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і святой Імшой.

Наведаць катэдральную святыню і памаліцца перад фігурай праз заступніцтва святога Міхала можна будзе да 16 верасня. У гэты дзень пасля святой Імшы ў 9.00 фігура будзе перавезена ў катэдру ў Віцебск.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа