Пошук

26.08.2020 10:34   Catholic.by
Фота: Gosc.pl

Парафія святога Міхала Арханёла ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) запрашае на рэкалекцыі, якія 25–27 верасня тут правядзе кс. Антанэлло Кадэду — італьянскі святар, які аддана служыць сярод найбяднейшых і адкінутых у Бразіліі.

Ксёндз Антанэлло Кадэду (Antonello Cadeddu) — вядомы місіянер, харызматык, сузаснавальнік супольнасці «Запавет Міласэрнасці», якая ўзнікла ў Сан-Паўлу ў 2000 годзе.

Жадаючым узяць удзел у рэкалекцыях неабходна запоўніць форму па спасылцы ТУТ>>>

або запісацца па тэлефоне: +375 (44) 771 99 83 — Марына.

Праграма рэкалекцый

Пятніца, 25 верасня

  • 16.00–20.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
  • 20.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя

Субота, 26 верасня

  • 9.30 — спеў праслаўлення
  • 10.00 — уступная канферэнцыя
  • 11.30 — спевы праслаўлення
  • 12.30 — канферэнцыя
  • 13.30 — абед
  • 14.00 — споведзь (споведзь да св. Імшы)
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці. Канферэнцыя
  • 17.00 — вячэра
  • 18.00 — святая Імша
  • 19.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 21.00 — благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам і завяршэнне адарацыі

Нядзеля, 27 верасня

  • 9.30 — спеў праслаўлення
  • 10.00 — канферэнцыя
  • 11.30 — перапынак
  • 12.00 — святая Імша

Кс. Антанэлло Кадэду займаецца евангелізацыяй моладзі і беднаты ў фавэлах Сан-Паўлу. Разам з ксяндзом Энрыкэ Порку і свецкімі вернікамі-валанцёрамі яны заснавалі супольнасць «Запавет міласэрнасці», якая, акрамя Бразіліі, дзейнічае ў Бельгіі, Францыі, Партугаліі, Італіі і Польшчы.

Харызма супольнасці «Запавет міласэрнасці» — евангелізацыя найбяднейшых і адкінутых супольнасцю людзей: бяздомных, прастытутак, вязняў, а таксама правядзенне евангелізацыйных рэкалекцый у парафіях.

Гэтая супольнасць аб’ядноўвае мужчын, жанчын, моладзь і дзяцей, святароў і сясцёр законных у адзінай справе евангелізацыі, якой кіруе Святы Дух. Словамі, малітвай і справамі члены супольнасці здзяйсняюць шматлікія справы міласэрнасці для душаў і целаў сваіх бліжніх.

Абноўлена 09.09.2020 10:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.