Пошук

21.08.2020 08:50   Catholic.by
Фота Васіля Цітова

З 4 па 6 верасня, непасрэдна перад фэстам Маці Божай Бялыніцкай, у Бялынічах, што на Магілёўшчыне, адбудзецца Саракагадзіннае набажэнства, узяць удзел у якім запрашаюць духоўных валанцёраў з усёй Беларусі.

Саракагадзіннае набажэнства мае вялікае духоўнае значэнне і з’яўляецца сапраўдным малітоўным скарбам супольнасці Касцёла.

З даўніх часоў набажэнства было распаўсюджана на тэрыторыі сучаснай Беларусі і асабліва ў славутым санктуарыі Маці Божай у Бялынічах, дзе захоўвалася адна з самых шанаваных на нашых землях цудатворных ікон Найсвяцейшай Панны Марыі, каранаваная папскімі каронамі 20 верасня 1761 г.

Сёлета набажэнства пройдзе ў інтэнцыі перапрашэння Бога за грахі ўласныя і тых людзей, якія за іх не каюцца. За грахі разбурэння святыні ў Бялынічах, за грахі святароў і супраць святароў, за грахі вернікаў і супраць вернікаў, за ўсе святатацтвы і знявагі Божага імені, а таксама за ўсе блюзнерствы супраць Найсвяцейшай Панны Марыі і ўсіх святых.

Саракагадзіннае набажэнства распачнецца 4 верасня святой Імшой а 19-й гадзіне, цэлебрацыю якой узначаліць пробашч парафіі св. Антонія ў Талочыне кс. Станіслаў Скрыгалевіч SAC.

Святая Імша ў суботу 5 верасня адбудзецца а 19-й гадзіне. Цэлебрацыю ўзначаліць кс. Юзаф Сярпейка, бялыніцкі пробашч.

Жадаючыя ўзяць удзел у Саракадзінным набажэнстве ў Бялынічах праходзяць электронную рэгістрацыю ТУТ>>>

Пры электроннай рэгістрацыі можна выбраць зручныя для сябе гадзіны адарацыі, каб арганізатары маглі падрыхтаваць адпаведныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў. Ёсць магчымасць начлегу ў Бялынічах.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа