Пошук

20.08.2020 10:59   Catholic.by

Адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Бялыніцкай адбудзецца ў нядзелю 6 верасня з удзелам Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага.

Нягледзячы на адсутнасць у сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй арганізаваных пілігрымак, Маці Божая чакае ўсіх.

Урачыстая святая Імша адбудзецца ў Бялынічах 6 верасня а 15-й гадзіне на месцы даўніх каталіцкіх могілак. Цэлебрацыю ўзначаліць біскуп Юрый Касабуцкі.

Непасрэдна перад фэстам у Бялынічах пройдзе Саракагадзіннае набажэнства, на якое запрашаюць духоўных валанцёраў з усёй Беларусі.

Пробашч бялыніцкай парафіі кс. Юзаф Сярпейка кажа:

«Гледзячы на прыгожы прыклад мноства прыватных пілігрымак да іншых святынь нашай Бацькаўшчыны, мы запрашаем усіх людзей добрай волі завітаць у некалі слаўныя і вядомыя марыйным культам Бялынічы. Пешыя, аўтамабільныя, аўтобусныя пілігрымкі ці нават на роварах або матацыклах — усе няхай прыйдуць, каб ахвяраваць сябе Маці Божай Бялніцкай, Каралеве Беларусі».

Абноўлена 21.08.2020 08:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця