Пошук

31.07.2020 09:29   Паводле: Grodnensis.by
Фота Hrodna.life

23 жніўня ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне (пабрыгіцкі) адбудзецца адкрыццё адноўленага галоўнага алтара.

Пра гэта паведамляе партал Grodnensis.by.

Гэты касцёл належыць да найстарэйшых з захаваных у Гродне. Усе алтары ў ім былі знішчаны ў 1950-я гады, калі святыню прыстасавалі пад склад.

30 гадоў таму касцёл вярнулі вернікам. За ўвесь час, што яго выкарыстоўвалі ў якасці складу, у ім знішчылі ўсё ўнутранае аздабленне.

Касцёл асвяцілі і зрабілі рамонт, але алтароў у ім не было да гэтага часу. Пра іх выгляд можна меркаваць толькі па старых фотаздымках інтэр’ераў святыні. Часткова захаваліся толькі фрагменты алтароў.

Аднаўляць галоўны алтар касцёла, які быў зроблены ў XVII ст. з чорнага дрэва, пачалі ў верасні 2019 года.

Цяпер яго зрабілі з каменных блокаў, пакрытых венецыянскім мармурам.

Праграма ўрачыстасці

  • 11.00 — мультымедыйная прэзентацыя «Алтар у касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне — мінулае і сённяшняе»
  • 12.00 — святая Імша і асвячэнне алтара
  • 13.30 — канцэрт моладзевага ансамблю Open і свята ва ўнутраным дворыку брыгіцкага кляштара
  • Пасля 14.00 — магчымасць наведаць музейную экспазіцыю ў залах пад касцёлам з мясцовым экскурсаводам.

Да ўдзелу ва ўрачыстасці запрашае ўсіх жадаючых рэктар касцёла кс. канонік Антоні Грэмза.

Абноўлена 31.07.2020 09:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця