21–22 жніўня ў Браславе адбудзецца штогадовая адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў.
Праграма
21 жніўня, пятніца
- 18.30 — Ружанцовая малітва
- 19.00 — святая Імша
- 20.00 — вечар арганнай музыкі
Выканаўца: салістка канцэртнага зала Сафійскага сабора г. Полацка, заслужаная артыстка Беларусі Ксенія Пагарэлая
22 жніўня, субота
- 8.30 — святая Імша перад абразом Маці Божай
- 9.30 — Ружанцовая малітва
- 11.00 — урачыстая святая Імша на палявым алтары з прамой трансляцыяй на партале Catholic.by
Арганізацыйныя заўвагі
- У сувязі з пандэміяй каранавірусу сёлета адмяняюцца ўсе арганізаваныя пілігрымкі, а таксама начныя цэлебрацыі.
- Вялікая просьба да вернікаў, якія падчас урачыстасці будуць прымаць святую Камунію, загадзя прыступіць да споведзі ў сваіх парафіях.
- Інтэнцыі на святыя Імшы, а таксама малітоўныя падзякі і просьбы да Маці Божай просьба запісаць загадзя, іх можна будзе пакінуць у касцёле.
- Усіх, хто будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, просяць памятаць аб неабходнасці захавання сацыяльнай дыстанцыі і выкарыстання масак.