Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне і Вышэйшая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску праводзяць прыём кандыдатаў на 2020–2021 навучальны год.
Працэс падрыхтоўкі да святарства паводле новага Ratio Fundamentalis Institutionis Sacerdotalis (дакумента Святога Пасаду, які ўстанаўлівае нормы фармацыі кандыдатаў да пасвячэння) ад 8 снежня 2016 года працягваецца сем гадоў, уключаючы ў сябе інтэгральную фармацыю: чалавечую, духоўную, інтэлектуальную і пастырскую.
Семінарыя як вышэйшая навучальная ўстанова Рыма-Каталіцкага Касцёла дае неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу ў якасці святара.
У працэсе падрыхтоўкі семінарысты ўзрастаюць у веры, будуючы фундамент духоўнага жыцця праз розныя аскетычныя практыкі, і пазнаюць сябе як чалавека на розных узроўнях; вывучаюць філасофскія і тэалагічныя прадметы, а таксама замежныя і класічныя мовы і дапаможныя дысцыпліны. Акрамя духоўнага фарміравання і інтэлектуальнай падрыхтоўкі прадугледжана літургічная практыка ў парафіях. Пасля заканчэння сямігадовай фармацыі кандыдат мае права звяртацца да біскупа з просьбай удзялення яму сакрамэнту пасвячэння.
Прыём дакументаў
- Рэктарат Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне (для кандыдатаў з Гродзенскай дыяцэзіі):
па папярэднім запісе па тэл.: +375 (15) 262 22 22
адрас: г. Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1
Дакументы прымае дзяжурны святар.
- Мінска-Магілёўская архідыяцэзія:
па папярэднім запісе па тэл.: +375 (29) 553 90 76
адрас: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а
дакументы прымае кс. канонік Дзмітрый Пухальскі, канцлер Курыі
- Віцебская дыяцэзія:
па папярэднім запісе па тэл. +375 (29) 884 54 82
адрас: Віцебская вобл., г. Глыбокае, вул. Савецкая, 1
дакументы прымае кс. Мікалай Ціхановіч
- Пінская дыяцэзія:
па папярэднім запісе па тэл.: +375 (165) 32 31 57 ці +375 (29) 727 31 98
адрас: г. Пінск, вул. Леніна, 16
дакументы прымае кс. Андрэй Рылка, канцлер Курыі
Уступны экзамен і прыём дакументаў
З захаваннем належных мер бяспекі і санітарных норм у сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй прыём дакументаў і ўступны экзамен для кандыдатаў з усіх дыяцэзій адбудзецца ў два туры па адрасе:
г. Мінск, вул. Кальцова, 153
Пачатак у 11.00
- І тур: 20 ліпеня — прыезд, падача дакументаў і экзамен;
- ІІ тур: 10 жніўня — прыезд, падача дакументаў і экзамен.
На ўступным экзамене кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах са Святога Пісання, катэхізіса, гісторыі Касцёла, гісторыі Касцёла ў Беларусі, сваёй дыяцэзіі, актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла.
Кандыдаты ў семінарыю павінны прадставіць наступныя дакументы:
- Уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння.
- Уласнаручна напісаная аўтабіяграфія.
- Атэстат аб сярэдняй адукацыі або дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы.
- Сертыфікаты трох экзаменаў цэнтралізаванага тэсціравання (для кандыдатаў з сярэдняй адукацыяй):
- 1. беларуская/руская мова
- 2. замежная мова
- 3. гісторыя Беларусі / сусветная гісторыя / грамадазнаўства.
- Пасведчанне аб хросце
- Пасведчанне аб канфірмацыі
- Пасведчанне аб удзеле ў катэхезе
- Характарыстыка ад пробашча
- Характарыстыка ад катэхета
- Медыцынская даведка ўстаноўленай формы для паступлення ў ВНУ
- Пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31–33)
- Ваенны білет або прыпісное пасведчанне (яго ксеракопія)
- 4 фотаздымкі (3х4 см)
Кандыдат павінен быць практыкуючым католікам (не менш за тры гады) і валодаць неабходнымі якасцямі для будучага святарскага служэння.
Па ўсіх пытаннях звяртацца да кс. Паўла Эйсманта, куратара І курса, па тэл.: +375 (33) 687 19 53, або да святароў, якія прымаюць дакументы ў кожнай дыяцэзіі.