Пошук

03.06.2020 14:09   Catholic.by
Фота Віктара Ведзеня

7 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, якая з’яўляецца адпустовай у мінскай парафіі на Залатой Горцы, Catholic.by будзе весці адсюль спецыяльную трансляцыю святых Імшаў.

Як падарунак роднай парафіі дырэктар парталу Catholic.by ксёндз Аляксандр Улас, які нядаўна адзначыў дваццацігоддзе святарства, прадставіць фотавыставу ўнікальных здымкаў абраза Маці Божай Будслаўскай. Яны былі зроблены ў сакавіку мінулага года падчас замены шкла на цудадзейнай іконе, што дало магчымасць сфатаграфаваць яе ў найлепшай якасці. Здымкі дазваляюць убачыць усе дэталі вялікай святыні нашага народа і выдатнага твора сакральнага мастацтва эпохі Адраджэння.

Так добра разгледзець абраз Маці Божай Будслаўскай немагчыма нават знаходзячыся непасрэдна перад алтаром у Нацыянальным санктуарыі.

Паколькі сёлета адменены арганізаваныя пілігрымкі ў Будслаў і вялікі Будслаўскі фэст, гэтая выстава — цудоўная магчымасць убачыць цудадзейную ікону, паглядзець у вочы Маці Божай, зблізку звярнуцца да Яе з сардэчнай просьбай, а таксама набыць якасна надрукаваную выяву абраза.

Фота кс. Аляксандра Уласа

Зрабіць гэта могуць не толькі залатагорскія вернікі і тыя, хто ў дзень адпусту наведае гэтую сталічную святыню, але ўсе жадаючыя.

Для гэтага можна арганізаваць выставу ў іншых парафіях нашай краіны.

Для тых, хто, карыстаючыся дыспенсай, будзе глядзець трансляцыю святых Імшаў анлайн, Catholic.by дае магчымасць духоўна паўдзельнічаць у адпустовых святых Імшах у парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску.

Расклад святых Імшаў на Залатой Горцы ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы:

З трансляцыяй:

  • 9.00 — у касцёле
  • 11.00 — на прыкасцёльным цвінтары
  • 12.30 — на прыкасцёльным цвінтары

Без трансляцыі:

  • 16.00 — на англійскай мове
  • 19.00 — у касцёле

Падчас набажэнстваў будуць збірацца ахвяраванні на падтрыманне дзейнасці парталу Catholic.by.

Адрас касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску:

пр-т Незалежнасці, 44-А (станцыя метро «Плошча Перамогі», насупраць крамы «Акіян» за Палацам мастацтва»)

Абноўлена 06.06.2020 20:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа