Адна з устаноў каталіцкай адукацыі ў нашай краіне, Гродзенскі тэалагічны каледж імя святога Казіміра, абвяшчае набор навучэнцаў на 2020–2021 навучальны год.
Галоўныя мэты навучання ў тэалагічным каледжы — умацаванне веры, паглыбленне рэлігійных ведаў і падрыхтоўка спецыялістаў для дзейнасці ў каталіцкіх рэлігійных арганізацыях, перадусім пры парафіях.
Навучанне ў каледжы працягваецца 3 гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца ў 2-ю і 4-ю суботу і нядзелю месяца.
Пасля заканчэння каледжа выпускнікі могуць працягваць навучанне ў каталіцкіх ВНУ і атрымаць ступень магістра або доктара.
Дакументы, неабходныя для паступлення:
- заява (напісаная ўласнаручна);
- біяграфія (напісаная ўласнаручна);
- рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
- копiі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
- копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі (або iншыя дакументы аб адукацыi);
- копiя пашпарта (с. 31–33);
- 3 фотаздымкi (3х4);
- медыцынская даведка ўстаноўленай формы;
- анкета (запаўняецца пры падачы дакументаў).
Перад падачай дакументаў абавязковы папярэдні запіс, які адбываецца па тэлефонах:
або праз e-mail:
Дакументы прымаюцца асабіста з 1 чэрвеня да 21 жніўня кожны аўторак з 10.00 да 12.00 у біскупскай курыі (г. Гродна, вул. К. Маркса, 4).
Уступны экзамен па катэхізісе і агульных ведах пра Каталіцкі Касцёл, а таксама кваліфікацыйная размова пройдуць 25 жніўня ў 11.00.