Пошук

15.05.2020 10:37   Польскі інстытут у Мінску / Catholic.by

15 мая ў межах святкавання Года святога Яна Паўла ІІ па ініцыятыве Польскага інстытута ў Мінску адбудзецца анлайн-канцэрт выбітнага польскага піяніста маладога пакалення Лукаша Крупіньскага.

У праграме канцэрта прагучаць творы Фрыдэрыка Шапэна, Фелікса Мендэльсона-Бартольдзі і фартэпіянная аранжыроўка Лукаша Крупіньскага да любімай песні Святога Айца Barka («Лодка»).

Падчас Апостальскага падарожжа Яна Паўла ІІ на Радзіму 18 жніўня 2002 года на Кракаўскіх блонях пасля малітвы «Анёл Панскі», калі людзі спявалі гэтую песню, Святы Айцец прызнаўся: «Я хачу сказаць на заканчэнне, што менавіта гэтая рэлігійная песня вяла мяне з Айчыны дваццаць тры гады таму. Яна гучала ўвушшу, калі я пачуў рашэнне канклава.

З гэтай песняй я не расставаўся ўсе гэтыя гады. Яна была нейкім прыхаваным подыхам Бацькаўшчыны. Была таксама правадыром на розных сцежках Касцёла.

І гэта яна неаднаразова прыводзіла мяне сюды, на гэтыя лугі, пад курган Касцюшкі…»

З таго часу «Лодку» шмат разоў спявалі на сустрэчах з Папам Янам Паўлам ІІ. Яе таксама часта спяваюць у касцёлах падчас удзялення сакрамэнту пасвячэння, паколькі гэта спеў пра пакліканне і гатоўнасць чалавека адказаць на голас Бога.

Запіс канцэрта ў выкананні лаўрэата і дыпламанта міжнародных конкурсаў Лукаша Крупіньскага быў зроблены некалькі дзён таму ў фартэпіянным салоне ў доме вядомага польскага кампазітара Анджэя Пануфніка ў Лондане.

  • Пачатак анлайн-трансляцыі на YouTube канале Польскага інстытута ў Мінску 15 мая ў 18.00

Абноўлена 15.05.2020 12:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця