Пошук

13.05.2020 13:24   Catholic.by
Папа Францішак перад грабніцай святога Яна Паўла ІІ. Фота: twitter.com

У панядзелак 18 мая, у 100-ю гадавіну з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ, Папа Францішак узначаліць цэлебрацыю святой Імшы пры алтары на яго грабніцы ў ватыканскай базыліцы.

Як паведаміў Святы Айцец на агульнай аўдыенцыі 13 мая, трансляцыя гэтай святой Імшы, якая распачнецца а 8-й гадзіне раніцы па мінскім часе, будзе весціся на ўвесь свет. Пантыфік заахвоціў вернікаў далучыцца да малітвы з дапамогаю сучасных сродкаў камунікацыі.

«Дзякуем Богу за тое, што Ён даў нам гэтага святога біскупа Рыма, і просім Яго, каб ён нам дапамог, дапамог гэтаму Рымскаму Касцёлу, каб ён навярнуўся і развіваўся», — падкрэсліў пры гэтым Папа Францішак.

Абноўлена 17.05.2020 22:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця