Пошук

17.04.2020 13:24   Catholic.by
Фота: 7ka.tv

У суботу 18 красавіка біскуп Пінскі Антоні Дзямֹ’янка ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Сцяпану Цэргелю SVD.

Кандыдат у прэзбітэры дыякан Сцяпан Цэргель нарадзіўся ў Іркуцку, належыць да супольнасці Місіянераў Божага Слова. Два гады правёў на місіях у Папуа Новай Гвінеі. З’яўляецца выпускніком Вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску.

Урачыстая святая Імша з сакрамэнтам прэзбітэрскага пасвячэння адбудзецца ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах.

Пачатак у 11.00.

Абноўлена 17.04.2020 14:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа