З мэтаю мінімалізаваць рызыку заражэння каранавірусам, у адпаведнасці з рэкамендацыямі касцёльнай улады ў многіх парафіях святочныя набажэнствы ў бліжэйшыя дні будуць праходзіць не ў касцёлах, а на адкрытым паветры.
Так, у Мінску ў Пальмовую нядзелю 5 красавіка ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ўсе Імшы з благаслаўленнем вербаў пройдуць на адкрытым паветры на прыкасцёльным цвінтары. Нядзельны расклад: 9.00, 11.00, 12.30 і 19.00.
У парафіі святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) Імшы з благаслаўленнем вербаў на адкрытым паветры будуць цэлебравацца ў 11.00, 13.00 і 15.00.
У Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай святыя Імшы на адкрытым паветры адбудуцца ў 10.30 і 12.00.