Пошук

02.04.2020 19:19   Catholic.by
Фота Аляксандры Шчыглінскай

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй сёлета плануецца прамая трансляцыя па тэлебачанні не толькі святой Імшы Пасхальнай вігіліі, але таксама святой Імшы Вячэры Пана ў Вялікі чацвер і набажэнства Вялікай пятніцы.

У спецыяльным Паведамленні Пастаяннай рады Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі дыяцэзіяльным біскупам, згодна з нормамі кананічнага права Каталіцкага Касцёла, было рэкамендавана ўдзяліць дыспенсу ад абавязку ўдзелу ў нядзельнай і святочнай Імшы вернікам старэйшага ўзросту, асобам з сімптомамі хваробы, дзецям і школьнай моладзі, а таксама асобам, якія імі апякуюцца, і ўсім, хто адчувае страх заражэння.

Адпаведныя распараджэнні з дыспенсай ад абавязку ўдзелу ў святой Імшы ў нядзелі і абавязковыя ўрачыстасці былі дадзены біскупамі ва ўсіх дыяцэзіях Беларусі, акрамя Пінскай.

З мэтаю падтрымання духоўнага жыцця ў складаных умовах, у адпаведнасці з рэкамендацыямі Пастаяннай рады беларускага епіскапату былі арганізаваныя рэгулярныя відэатрансляцыі набажэнстваў на партале Catholic.by, на іншых рэсурсах, а таксама радыётрансляцыі на «Радыё Марыя». Разам з тым біскупы заахвоцілі вернікаў пры немагчымасці ўдзелу ў святой Імшы маліцца дома і прымаць духоўную святую Камунію, якой быў прысвечаны спецыяльны матэрыял на нашым партале.

У святы Пасхальны трыдуум збаўчай мукі, смерці і ўваскрасення нашага Пана Езуса Хрыста духоўна перажыць літургічныя цэлебрацыі можна будзе таксама з дапамогаю іх прамой трансляцыі, якую Бетэлерадыёкампанія тры дні запар будзе весці з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі.

Тэлеканал «Беларусь 3»

9 красавіка, Вялікі чацвер

  • 19.00 — святая Імша Вячэры Пана

10 красавіка, Вялікая пятніца

  • 19.00 — набажэнства адарацыі Святога Крыжа
  • 23.20 — набажэнства Крыжовага шляху з удзелам Папы Францішка на плошчы Святога Пятра ў Рыме

Тэлеканал «Беларусь 1»

11 красавіка, Вялікая субота

  • 21.45 — Пасхальная вігілія ў святую ноч Уваскрасення Пана

Узначаліць цэлебрацыі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.


Тэлеканал «Беларусь 4 Віцебск»

11 красавіка, Вялікая субота

  • 21.00 — Пасхальная вігілія ў святую ноч Уваскрасення Пана з касцёла ў Паставах (паўтор 12 красавіка ў 7.00)

Узначаліць цэлебрацыю біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.


Тэлеканал «Гродна Плюс»

12 красавіка, Вялікдзень

  • 7.00 — рэзурэкцыя з касцёла св. Францішка Ксавэрыя ў Гродне

Узначаліць цэлебрацыю Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі.

Абноўлена 10.04.2020 17:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа