Пошук

18.03.2020 13:55   Catholic.by

Хрысціянскі кінаклуб «Рэха» зноў, па просьбах гледачоў, запрашае паглядзець анімацыйны фільм «Найвялікшы Цуд».

Фільм быў створаны ў Мексіцы ў 2011 г. режысёрам Брусам Морысам. Аўтары стужкі на падставе містычных аб’яўленняў святым паспрабавалі паказаць тое, што адбываецца падчас святой Імшы.

Святы Тамаш Аквінскі называў Эўхарыстыю найвялікшым цудам.

Фільм дапамагае пабачыць тое, што нябачна вокам, але сапраўды здараецца падчас Імшы.

Прагляд адбудзецца 22 сакавіка ў 19.00 у касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Мінску па адрасе: Кальварыйскі праезд, 1. Уваход вольны.

Абноўлена 18.03.2020 14:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця