Пошук

13.03.2020 12:58   Catholic.by
Фота Віктара Ведзеня

У пятніцу 13 сакавіка ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі пройдзе набажэнства Крыжовага шляху ў інтэнцыі выбаўлення свету ад пандэміі каранавірусу.

У адказ на заклік Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў галоўнай святыні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі вернікі будуць маліцца ў інтэнцыі абароны нашага народа ад гэтай небяспечнай заразнай хваробы, а таксама за ўсіх захварэўшых, лекараў і супрацоўнікаў службы аховы здароўя.

Пачатак у 17.45.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа