Моладзевае душпастырства OPEN арганізуе для моладзі з горада Гродна і не толькі велікапоснае чуванне, прысвечанае споведзі.
Чуванне адбудзецца 14 сакавіка ў пабрыгіцкім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (вул. Маладзёжная 2, каля Дома сувязі).
Адказны за душпастырства моладзі ксёндз канонік Антоні Грэмза запрашае ўсіх юнакоў і дзяўчат, якія жывуць і вучацца ў Гродне, разам паразважаць над значэннем сакрамэнту пакаяння і паяднання, а таксама сустрэцца са сваімі аднагодкамі і Езусам Міласэрным.
Пачатак чування ў 19.00.