Ужо другі год запар у перыяд Вялікага посту моладзь Мінска збярэцца на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.
У Вялікі пост моладзі прапануецца з дапамогай супольнай адарацыі прысвяціць сустрэчы з Езусам некалькі хвілін, праведзеных у цішыні.
Адарацыя адбудзецца ў пятніцу 6 сакавіка а 20-й гадзіне ў парафіі Божага Цела ў Мінску па адрасе: вул. Герасіменкі, 6/1 (м-н Ангарская).
Да ўдзелу запрашаецца моладзь з усіх парафій Мінска.
Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэл.:
+375 29 972 22 20 — дыякан Павел
Пра тое, як прайшла адарацыя ў мінулым годзе, тут>>>