Пошук

24.02.2020 10:25   Catholic.by

Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць на рэкалекцыі моладзь ад 18 гадоў і тых, хто лічыць сябе моладдзю, на рэкалекцыі, якія адбудуцца з 13 па 15 сакавіка ў Брэсце.

Духоўныя практыкавані будуць прысвечаны тэме «Сакрэт святой Тэрэзы з Лізьё».

«Калі ты сапраўды хочаш дакрануцца да глыбіні свайго сэрца і больш свядома перажыць таямніцу Крыжовай ахвяры Хрыста, запрашаем цябе і тваіх сяброў на рэкалекцыі», — адзначаюць арганізатары.

Пачатак 13 сакавіка ў 18.00, заканчэнне 15 сакавіка ў 11.00.

Праграма рэкалекцый

13 сакавіка, пятніца

  • 18.00 – пачатак рэкалекцый. Знаёмства
  • 19.00 – вячэра
  • 19.45 – рэпетыцыя спеву (тэксты св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса)
  • 20.30 – святая Імша
  • 21.45 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 22.30 – адпачынак

14 сакавіка, субота

  • 8.30 – ранішнія малітвы. Ютрань
  • 9.00 – сняданак
  • 10.00 – 1-я канферэнцыя
  • 11.00 – індывідуальная праца
  • 12.00 – Крыжовы шлях
  • 13.00 – абед
  • 14.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Споведзь (у парафіяльным касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса)
  • 16.30 – перапынак на гарбату
  • 17.15 – 2-я канферэнцыя
  • 18.00 – падсумаванне індывідуальнай працы
  • 18.30 – святая Імша
  • 19.20 – фільм
  • 23.00 – адпачынак

15 сакавіка, нядзеля

  • 8.30 – ранішнія малітвы. Ютрань
  • 9.00 – святая Імша
  • 9.45 – сняданак
  • 10.00 – дзяленне перажытым часам
  • 11.00 – раз’езд

З сабою мець нататнік і зменны абутак.

Адрас: Брэст, вул. Дворнікава, 53/1.

Запіс да 10 сакавіка па тэлефоне або вайберы:

+375 33 609 69 98 — сястра Вераніка

Абноўлена 13.03.2020 13:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.