Пошук

04.02.2020 12:29   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

7 лютага ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі пройдзе агульны сход па падрыхтоўцы пешай пілігрымкі Мінск – Будслаў, на які арганізатары запрашаюць усіх жадаючых.

Ксяндзы хрыстусоўцы са сталічнай парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ, якія сёлета з’яўляюцца адказнымі за падрыхтоўку і правядзенне пешай пілігрымкі Мінск – Будслаў, запрашаюць да супрацоўніцтва ўсіх, хто жадае далучыцца да яе арганізацыі, мае заўвагі ці прапановы альбо можа падзяліцца сваім каштоўным досведам.

Сустрэча адбудзецца ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі (пл. Свабоды, 9) пасля святой Імшы на 18.30.

Абноўлена 04.02.2020 13:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа