У чацвер 13 лютага ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску адбудзецца святая Імша за святой памяці Марыю Скуратовіч.
Вернікі парафіі, да якой належала спачылая, запрашаюць усіх знаёмых і сяброў, а таксама ўсіх ахвотных у залатагорскую святыню, каб разам успомніць і памаліцца за святой памяці Марыю Скуратовіч.
Пачатак святой Імшы ў 18.30.