Пошук

11.01.2020 14:32   Catholic.by

Раніцай 11 студзеня пасля працяглай хваробы на 55-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Марыя Скуратовіч, арганістка, аўтарка шматлікіх рэлігійных спеваў, якая ўсё сваё жыццё прысвяціла справе евангелізацыі на хвалу Богу і дзеля збаўлення душаў.

Спачылая Марыя была дачкою святой памяці Ванды Скуратовіч, вядомай касцёльнай і грамадскай дзяячкі, Праведніцы народаў свету, якая адышла ў вечнасць дзесяць гадоў таму, 12 студзеня 2010 года.

Пахавальныя абрады распачнуцца ў доме святой памяці Марыі Скуратовіч у Тарнове-Госках (Tarnowo-Goski, гміна Замбраў, Замбраўскі павет, Падляскае ваяводства, Польшча) у аўторак, 14 студзеня а 10-й гадзіне.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане…

Абноўлена 11.01.2020 23:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.